У Оршы праходзіць Тыдзень памяці Уладзіміра Караткевіча

Аршанскі музей У. С. Караткевіча штогод праводзіць Тыдзень памяці пісьменніка, адной з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, чалавека, які ўсё жыццё плённа працаваў як празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

Падчас Тыдня памяці з 20 па 26 лiстапада адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне культурнай спадчыны рыцара беларускай літаратуры:
– літаратурныя чытанні «Быў. Ёсць. Буду» у Аршанскім музеі У. С. Караткевіча (23 лiстапада, пачатак у 12.00);
– выстава «Уладзімір Караткевіч – рыцар зямлі беларускай» (па 30 лiстапада);
– квэст «Усе шляхі прыводзяць у музей…» для навучэнцаў адукацыйных устаноў горада і раёна (па папярэдняй дамоўленасці).

А таксама шэраг цікавых публікацый у сацыяльных сетках музея, прысвечаных жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча.

К. МАЛЧАНАВА, загадчык музея У. С. Караткевіча.
Фота С. СЛЯПЦОВА.