У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца адкрыццё выставы Міхася Цыбульскага «Нябёсы»

5 верасня 2024 года ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Міхася Цыбульскага «Нябёсы», арганізаванай сумесна з установай адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

У экспазіцыі выставы прадстаўлены пейзажныя кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу і гуашы, якія былі выкананы ў розны час, у розных гарадах і краінах і ў якіх вобраз нябёсаў заняў адно з цэнтральных месцаў.

Міхась Цыбульскі – мастацтвазнаўца, крытык, мастак-жывапісец, галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва і культура», сябра Беларускага саюза мастакоў, старшыня Віцебскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны» (2015 год).

Выстава працягнеца да 29 верасня ўключна.

Адрас: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 6а.

Час працы – з 10.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка.

Кантактны тэлефон 8(0216) 56-37-50.

Н. КАЧАНАВА,
старшы навуковы супрацоўнік
Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.